Polskie Radio

Старшыня Нацыянальнай рады медычных ратаўнікоў: 80 працэнтаў пацыентаў у аддзяленнях хуткай медыцынскай дапамогі не павінны быць шпіталізаваны

Ostatnia aktualizacja: 05.12.2025 14:25
40% пацыентаў, на выклікі якіх ездзілі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, не знаходзіліся ў стане вострай пагрозы здароўю, а 80% пацыентаў у аддзяленнях хуткай медыцынскай дапамогі ў бальніцах не павінны быць шпіталізаваныя.
Прэзідэнцкі саміт па пытаннях аховы здароўя «На дапамогу медыцыне» ў ВаршавеFoto: PAP/Leszek Szymański

Такія дадзеныя прадставіў старшыня Нацыянальнай рады медычных ратаўнікоў Матэвуш Комжа. Падчас прэзідэнцкага медычнага саміцу адмысловец заявіў, што такія пацыенты павінны атрымліваць дапамогу на больш ранніх этапах сістэмы аховы здароўя:

— Калі мы разам не дамовімся, якім чынам каардынаваць лячэнне пацыента, гэта прывядзе да таго, што ён трапіць у аддзяленне хуткай дапамогі. Пацыенты цяпер добра абазнаныя і абіраюць чаканне ў шпітальным аддзяленні, дзе ім зробяць дыягностыку ды аналізу. Ахвяруе адзін дзень, а атрымае комплексны агляд з удзелам спецыялістаў.

У чацвер 4-га лістапада ўрад Дональда Туска абмяркоўваў пытанне фінансавання аховы здароўя з прадстаўнікамі медычнай супольнасці. У сустрэчы таксама прыняў удзел кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Збігнеў Богуцкі. Намеснік міністра аховы здароўя Томаш Мацееўскі прадстаўляў урад падчас прэзідэнцкага саміту.

Медычны саміт праходзяць праз некалькі дзён пасля паведамленняў у СМІ аб тым, што Міністэрства аховы здароўя мае намер зэканоміць больш за 10 мільярдаў злотых на Нацыянальным фондзе аховы здароўя (NFZ). Паводле ацэнак, бюджэт фонду ў наступным годзе будзе скарочаны прыкладна на 23 мільярды злотых.

Міністр аховы здароўя Ёланта Сабераньска-Грэнда адзначыла, што дакумент аб ашчаднасці быў тэхнічным элементам бюджэтных перамоў на наступны год. Яна падкрэсліла, што абмежаванні на спецыялізаваную дапамогу не былі рэалізаваны, і што праграма «Добрае харчаванне» ў бальніцах павінна стаць стандартнай практыкай.

ПР/юл